Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Умовы залічэння

Умовы прыёму ва ўстанову дашкольнай адукацыі

Прыём выхаванца ва ўстанову для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на падставе заявы законнага прадстаўніка дзіцяці, медыцынскай даведкі аб стане здароўя, накіравання ва ўстанову для асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання ўстановы.
(Для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – заключэнне цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі).
Камплектаванне груп установы дашкольнай адукацыі і перавод выхаванцаў з адной узроставай групы ў іншую ажыццяўляюцца штогод на пачатак навучальнага года (01 верасня).

   Выхаванцы аб'ядноўваюцца ў групы:

  • першая малодшая (ад 2 да 3 гадоў);
  • другая малодшая (ад 3 да 4 гадоў);
  • сярэдняя (ад 4 да 5 гадоў);
  • старэйшая (ад 5 да 7 гадоў);
  • рознаўзроставая група (ад 3 да 7 гадоў);
  • спецыяльная група для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення (ад 3 да 8 гадоў);
  • спецыяльная група для дзяцей з цяжкасцямі ў навучанні (ад 3 да 8 гадоў)
  • спецыяльная група для дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю (ад 3 да 8 гадоў)

Раздзелы сайта