ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ!
З 1 верасня 2024 года плата за харчаванне ва ўстанове дашкольнай адукацыі з 10,5 гадзінным рэжымам знаходжання выхаванцаў складае (за 1 дзень):
Ад 1 года да 3 гадоў - 3 р. 59 кап.
Ад 3 гадоў да 7 гадоў - 4 р. 71 кап.
Аплата за харчаванне дзіцяці ў дзіцячым садзе рэгулюецца нарматыўнымі дакументамі:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27 апреля 2013 года № 317 «О нормах питания и денежных нормах расходов на питание обучающихся, а также участников образовательных мероприятий из числа лиц, обучающихся в учреждениях образования»
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 февраля 2008 года № 307 «О размере и порядке взимания платы за питание детей, получающих дошкольное образование, специальное образование на уровне дошкольного образования».
Аплата бацькоў (законных прадстаўнікоў) за харчаванне дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі:
спаганяецца ў памеры 100 працэнтаў ад дзеючых грашовых норм расходаў на харчаванне ў дзень на аднаго выхаванца ў залежнасці ад узросту дзяцей, віду і рэжыму работы дашкольнай установы.
не спаганяецца:
- з бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія пакутуюць анкалагічнымі захворваннямі, хворых на сухоты, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі;
-з членаў сем'яў асоб, пералічаных у падпунктах 12.2 і 12.3 пункта 12 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года «аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2007 г., № 147, 2/1336).
зніжаецца на 50 адсоткаў:
- для сем'яў, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў;
- для сем'яў, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, у зоне з правам на адсяленне і ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем;
- для апекуноў, прыёмных бацькоў, бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, Дзіцячых вёсак (гарадкоў);
зніжаецца на 30 адсоткаў:
- для сем'яў, якія маюць двух дзяцей, якія атрымліваюць дашкольную адукацыю, спецыяльную адукацыю на ўзроўні дашкольнай адукацыі.
Аплата харчавання дзяцей у дашкольных установах ажыццяўляецца бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) штомесяц не пазней 25-га чысла бягучага месяца.
Кіраўнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі абавязаны прымаць неабходныя меры па забеспячэнні своечасовай аплаты бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) харчавання дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі.
Пры разліку платы за харчаванне дзяцей не ўлічваюцца дні, калі дзеці не атрымлівалі харчавання па прычыне іх адсутнасці ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Бацькі (законныя прадстаўнікі) выхаванца абавязаны НАПЯРЭДАДНІ пісьмова альбо вусна паведаміць педагагічных работнікаў установы дашкольнай адукацыі аб маючым адбыцца адсутнасці дзіцяці.